Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі калегіум абвяшчаюць конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 гг. па беларускай тэматыцы.
Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых працаў.
Прэмія будзе нададзеная ў трох намінацыях:
- лепшая магістарская праца,
- лепшая бакалаўрская праца,
- лепшая творчая праца.
Патрабаванні
Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.
Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду.
Урачыстае ўручэнне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасня.
Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертнай рады, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін на аснове ананімнага галасавання.
Дэдлайн падачы заяўкі — 20 траўня. Трэба даслаць працу і дадатковую інфармацыю на адрас premija@palityka.org.
З дэталёвым апісаннем правілаў і патрабаванняў можна азнаёміцца тут.