Прэс-клуб у Віцебску пра праблемы грамадзянскай супольнасці

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” пачынаюць новую серыю рэгіянальных прэс-клубаў.
Першы з іх адбудзецца ў Віцебску 17 лютага.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Віцебшчыны.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

  • Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
  • Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
  • Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
  • Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Спікеры:

Таццяна Кузіна, эксперт ў галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.
Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск).

Валянціна Болбат, грамадская дзяячка (Верхнядзвінск) распавядуць пра карысныя інструменты для выбудовы дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Умовы:

Уваход вольны, але патрэбна папярэдне зарэгістравацца па спасылцы да 14:00 15 лютага.
Месца правядзення прэс-клубу будзе абвешчана ўдзельнікам пасля рэгістрацыі.