У 2018 годзе Еўрапейскі Саюз рэфармаваў праграму EVS і запусціў новы праект Еўрапейскі корпус салідарнасці.
25.01 прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый і ўсе, хто цікавіцца валанцёрствам з Гомеля змогуць даведацца больш аб тым, што прапануе гэты новы праект, якія ёсць магчымасці для ўдзелу ў ім. На сустрэчы выступяць валанцёры, былыя ўдзельнікі праграмы EVS, каардынатары валанцёрскіх абменаў.
Сустрэча пройдзе 25 студзеня ў парк-гатэлі «Замкавы» з 13.00 да 17.00.
Для рэгістрацыі адпраўляйце заяўку ў вольнай форме на адрас evs.oip@gmail.com