Кампанія Facebook прапануе стыпендыяльную праграму для аспірантаў, якія займаюцца даследаваннямі, рэлевантнымі для FB.
Прадугледжана 12 стыпендый на двухгадовы перыяд.
Навуковыя сферы даследванняў:
- стварэнне штучнага інтэлекту;
- узаемадзеянне чалавека і камп’ютара;
- тэхналогіі маўлення;
- бяспека і ахова прыватных дадзеных;
- інжынірынг праграмнага забяспечання;
- базы дадзеных;
- эканоміка і вылічэнні;
- камп’ютарная архітэктура;
- сацыяльны камп’ютынг і інш.
Неабходныя дакументы:
- CV;
- рэкамендацыйныя лісты;
- прапанова даследавання;
- прапанова сферы даследавання.
Як падацца
Кандыдаты на ўдзел у праграме мусяць запоўніць анлайн-форму або даслаць усе неабходныя дакументы на адрас facebookfellowship@fb.com з пазнакай “Fellowship Program Application”.
Дэдлайн – 1 лістапада 2016 года.
Фінансавыя ўмовы
Памер гранту – 37 000 $ на год, таксама аплочваюцца транспартныя выдаткі (5 000 даляраў) на ўдзел у канферэнцыях.
Усю падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.