Прымай эстафету!

DAAD у Беларусі запрашае да ўдзелу ў праекце “Эстафета.de – Stafette.by”.

Этапы:

  1. Фота-Гісторыі-Конкурс. Трэба скласці гісторыю ці верш на нямецкай, беларускай ці рускай мове, ужываючы  пры гэтым прынамсі 5 запазычаных слоў. Да гісторыі прымацаваць фотаздымкі. Удзельнічаць могуць усе жадаючыя. Дэдлайн – 20 верасня.
  2. Конкурс перакладаў. Асновай з’яўляюцца тры лепшыя гісторыі на кожнай з моў эстафеты. Удзельнікі павінны падрыхтаваць два пераклады: адзін з нямецкай мовы і адзін з беларускай ці рускай. Прымаць удзел могуць толькі студэнты беларускіх вну з другога па перадапошні курс з ведамі нямецкай мовы. Заяўкі прымаюцца з 24 верасня па 4 кастрычніка.
  3. Пазл “Германія” (для ўдзельнікаў, якія занялі 4-12 месца ў першым этапе). 28 верасня – 10 кастрычніка.
  4. Заключнае мерапрыемства – 13 кастрычніка.

За кожны з этапаў прадугледжаны прызы: слухаўкі, смартфон, летні курс нямецкай мовы ў Германіі і іншыя.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.