Праект «Арт-вёска» запрашае ўсіх зацікаўленых у метадах адукацыі на прыродзе на трохдзённы трэнінг па асновах ландшафтнай арт-тэрапіі і лэнд-арта.
Калі: 29 красавіка – 1 траўня 2017 года.
Дзе: вёска Дунаева (Копыльскі раён Мінскай вобласці).
Найбольш крэатыўнымі метадамі outdoor education з’яўляюцца ландшафтная арт-тэрапія і лэнд-арт. Гэтыя накірункі звязаны са шпацырам на прыродзе, пошукам прадметаў і матэрыялаў і выкарыстаннем іх пры стварэнні арт-аб’ектаў.
Падчас трэнінгу ўдзельнікі будуць даследаваць навакольнае асяроддзе, вучыцца адчуваць прыроду і адзін аднаго, а таксама творча выяўляць сябе з дапамогай прыродных матэрыялаў. Усе тэхнікі і практыкаванні ўдзельнікі пройдуць на ўласным вопыце і змогуць пасля прымяніць іх у сваіх праектах і навучальных праграмах.
Каму будзе цікава: творчым і актыўным людзям, яікя цікавяцца экалогіяй і якія звязаны з нефармальнай адукацыяй. Галоўнае патрабаванне да ўдзельнікаў – жаданне і магчымасць выкарыстоўваць атрыманыя веды ў сваёй працы.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам будуць забяспечаны пражыванне (паходныя ўмовы – спальнікі ў доме) і харчаванне, пражыванне і транспарт. Арганізацыйны ўнёсак – 15 BYN.
Дэдлайн падачы заяўкі – 16 красавіка 23:59.
Праект «Арт-вёска» раэлізуецца ў межах праграмы “Суседзі 3.0” пры падтрымцы аб’яднання MitOst e.V. Партнёры: міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Адукацыя без межаў”, арт-студыя “Сонца ўзыдзе” і школа прафесійнай фларыстыкі «Кветкавая школа».
За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца да Васіля Корфу па тэл. +375 29 708-56-30 альбо па e-mail korfvasily@gmail.com.