Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвяшчае пачатак прыёму заявак на нацыянальную моладзевую прэмію RADA AWARDS.
Да 24 лістапада вы можаце намінаваць любую знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект, якія былi створаныя за амаль ужо мінулы 2019 год!
Галоўнае абраць, да якой з 11 намінацыйных катэгорый падпадаюць вашыя прэтэндэнты:
- “Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект”
- “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва”
- “Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект”
- “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека”
- “Гендарная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва”
- “Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці»
- “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва”
- “Самы нашумелы моладзевы медыйны праект”
- “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны”
- “Вечны рухавік” у моладзевым сектары
- “Факап года”
RADA AWARDS – нацыянальная прэмія, таму вы можаце (і важна) намінаваць ініцыятывы і праекты не толькі з Мінску, а з любога горада ці вёскі.
Намінаваць самыя яскравыя і выдатныя моладзевыя ініцыятывы і праекты, актывістаў і актывістак 2019 года вы можаце па спасылцы да 24 лістапада ўключна!
Падрабязнасці тут.