23 красавіка ў Тураве пройдзе вялікае свята птушак – “Фэст кулікоў”. ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” шукае актыўных маладых людзей – валaнцёраў, гатовых дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні Сёмага Фэсту кулікоў у Тураве.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- магчымасць удзельнічаць у некалькіх падрыхтоўчых сустрэчах у Мінску;
- актыўная жыццёвая пазіцыя;
- цікавасць да птушак і культурна-прыроднай спадчыны;
- здольнасць хутка рэагаваць у нестандартных сітуацыях;
- камунікатыўнасць і аптымізм.
Фэст кулікоў у Тураве – гэта не толькі займальныя майстар-класы ды экскурсіі з удзелам экспертаў, але і магчымасць наведаць прыгожае Палессе і бліжэй пазнаёміцца з куліком-сарокай, вялікім вераценікам, гальштучнікам ды іншымі насельнікамі Тураўскага лугу.
Каб далучыцца да каманды ўдзельнікаў, неабходна даслаць на е-адрас queen.opolka@gmail.com кароткі матывацыйны ліст ды інфармацыю пра досвед валанцёрскай працы і прапановы па дапамозе.
Дэдлайн – 1 красавіка 2016 г.