У рамках адукацыйнага праекта “10 майстэрняў” усе зацікаўленыя запрашаюцца на публічную лекцыю Аляксея Лунёва, прысвечанаю аўтарскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва.
Калі: 15 ліпеня а 19-ай гадзіне. Дзе: галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.
Нагадваем, што да 1 жніўня працягваецца прыём заявак на ўдзел у майстэрні Аляксея Лунёва “Штодзённасць як фармальная нагода для фармавання праекта. Практыка вядзення дзённіка”. З 2 жніўня, на працягу 6 дзён 4 удзельнікі атрымаюць практычную магчымасць падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкі праект, сыходзячы з персанальнай штодзённай працы з мастаком.
Аляксей Лунёў – мастак, куратар, калекцыянер. Жыве і працуе ў Мінску, Беларусь. Навучаўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. Стыпендыят Kunstler Haus Scholarship, (Босвіль, Швейцарыя) і Scholarship of the canton of Aargau (Швейцарыя). Пераможца, як удзельнік і са-куратар праекта She Сan Not Say HEAVEN міжнароднай ярмаркі ARTVILNIUS-2011. Удзельнік шматлікіх міжнародных праектаў і выставаў у Беларусі і за мяжой.