13 студзеня а 19:00 у офісе Арт Сядзібы адбудзецца адкрытая лекцыя юрысткі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Насты Лойкі “Публічныя акцыі ў Беларусі: практычныя парады ад юрыста”.
Адрас – Мінск, праспект Незалежнасці 58, офіс 430.
Лектарка адкажа на пытанні:
- што можа быць за раздачу ўлётак?
- што пагражае за налепку плакатаў на інфармацыйныя стэнды?
- як правесці флэш-моб у Мінску і не сесці на суткі?
- ці варта падаваць заяўку на правядзенне акцыі?
Таксама будзе магчымасць задаць любыя пытанні па прапанаванай тэме, у тым ліку загадзя анлайн.
Уваход вольны.