Аспірантаў і даследчыкаў са ступенню запрашаюць на 5-месячную праграму ва ўніверсітэце Тарту.
Калі: 15 жніўня 2017 года – 15 студзеня 2018 года.
Дзе: Тарту, Эстонія.
Фокус праграмы – палітычныя і сацыяльныя змяненні ў Еўразіі і Ўсходняй Еўропе ў параўнанні.
Праграма будзе праходзіць у Johan Skytte Institute of Political Studies, пры падтрымцы Eurasia Program of the Open Society Foundations.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца грамадзянінам адной з наступных краін: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Турменістан, Украіна альбо Узбекістан;
- мець доктарскую ступень;
- з’яўляцца дактарантам альбо даследчыкам.
Дэдлайн падачы заяўкі – 4 траўня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.