Праграма Visura шукае адметных фатографаў і іх таленавітыя працы ды прапануе ім грант на падтрымку.
Visura скіравана на падтрымку індывідуальных праектаў і развіццё некамерцыйнай фатаграфіі.
Удзельнікамі праграмы і кандыдатамі на грант могуць стаць фатографы, якія маюць уласныя неапублікаваныя аўтарскія праекты.
Абраны кандыдат атрымае грант памерам 5 тысяч даляраў ЗША на заканчэнне і/альбо прамоўцыю фотапраекту.
Як падацца
Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца на анлайн-платформе. Адзін аўтар можа прадставіць толькі адзін фотапраект (доўгатэрміновы, над якім ідзе праца, або скончаны цягам апошняга года).
Тэхнічныя патрабаванні
- Колькасць: 15-35 здымкаў.
- Памер: 1,6 тыс. пікселяў па большым баку, 72 dpi.
- Фармат: Jpeg.
- Тэкст: сціслае апісанне праекту (100 словаў), аўтарскі тэкст ад першай асобы пра змест праекту, яго значэнне асабіста для вас (800-3500 сімвалаў).
Апрацоўка конкурсных фотаздымкаў забаронена за выключэннем базавай карэкцыі колеру, кадравання, узмацнення рэзкасці. Падрабязнасці – па спасылцы.
Дэдлайн – 29 лютага 2016 года.