Пяць валанцёрскіх магчымасцей у Гдыні

Гдыня прапануе пяць магчымасцей для EVS-валанцёрства.

Калі: 1 верасня / 1 кастрычніка 2018 – 1 верасня / 1 кастрычніка 2019 года.
Калі: Гдыня, Польшча.

Хочаш працаваць з дзецьмі? З сеньёрамі? З мясцовай супольнасцю рознага ўзросту? А можа, дапамагаць у бібліятэцы і арганізоўваць розныя мерапрыемствы? Табе цікава ідэя валанцёрства, ёсць жаданне атрымаць карысны досвед і веды? Знаёмся з прапановамі EVS-валанцёрства на балтыйскім узбярэжжы, у Гдыні (Польшча).

Праект у дзіцячым садку

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (адно месца), 1 кастрычніка 2018 (другое месца) (працягласць праекту – 12 месяцаў).

Валанцёр_ка будзе працаваць у дзіцячым садку ў Гдыні. Установа мае доўгую гісторыю і багатыя традыцыі. Іх галоўнай мэтай з’яўляецца дапамога здаровым і хворым дзецям у працэсе развіцця ўласных адносін са светам, развіццё іх самабытнасці і высокай самаацэнкі, а таксама падрыхтоўка да пачатковай школы.

Валанцёр_ка EVS мае магчымасць свабоднага і паступовага паглыблення ў працу арганізацыі. Прыклады задач для валанцёр_ак:
– актыўны ўдзел у працы арганізацыі на працягу ўсяго працоўнага дня;
– падтрымка дзяцей-інвалідаў у групе;
– арганізацыя забаваў з дзецьмі;
– догляд за дзецьмі і іх паводзінамі;
– арганізацыя розных тэматычных мерапрыемстваў пад кіраўніцтвам настаўнікаў;
– прэзентацыя ўласных хобі ці ўласнай краіны і культуры;
– дапамога і арганізацыя івэнтаў;
– арганізацыя забаваў, паказаў, спектакляў, выставаў, навучанне вершам, рэлаксацыйным тэхнікам, роднай мове валанцёра.

Праект “Бібліятэка з захапленнем”

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (12 месяцаў).

Бібліятэка займаецца арганізацыяй рознага тыпу івэнтаў: выставаў, летніх бібліятэк на пляжы, музычных канцэртаў, спектакляў, лекцый, сустрэч з аўтарамі і чытанняў, мастацкіх заняткаў і шмат іншага.

Валанцёрства ў арганізацыі дае магчымаць атрымання досведу ў арганізацыі культурных мерапрыемстваў, нефармальнай адукацыі і паглыблення ў тэму, як гэта – працаваць у бібліятэцы.

Бібліятэка складаецца з 23 філіялаў, якія размешчаны па ўсёй Гдыні, але валанцёр_ка будзе працаваць у асноўным у адным з іх. Валанцёр_ка будзе працаваць з людьмі рознага ўзросту і нацыянальнасці. Будзе падтрымліваць працаўнікоў бібліятэцы ў іх штодённай працы, напрыклад:
– вядзенні моўных курсаў (ангельская, па магчымасці і родная мова валанцёр_кі);
– прэзентацыі пра краіну валанцёр_кі;
– падрыхтоўцы і дапамозе ў арганізацыі летняй “Біблятэкі на пляжы”;
– фота і / або відэа для бібліятэкі;
– ўласных аўтарскіх праектах валанцёр_кі;
– узаемадзеянні з мясцовай моладдзю – наведвальнікамі бібліятэкі.

Асацыяцыя для дзяцей і моладзі “Вітава”

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (12 месяцаў).

Асацыяцыя займаецца працай з дзецьмі (8-13 гадоў) з “праблемных” сем’яў. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца валанцёр_кі з мэтай даваць дзецям магчымасць сустрэцца з прадстаўні_цамі іншых краінаў і тых, хто размаўляе на замежнай мове. Дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе магчымасць
вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Яны атрымаюць досвед арганізацыі майстар-класаў і падзей для дзяцей і моладзі. Галоўнай задачай валанцёраў будзе дапамога ў працы персанала і падтрымка дзяцей у штодзённых занятках Асацыяцыі.

Валанцёр_ка павінен / павінна быць зацікаўленым_ай у працы з дзецьмі, павінен/на быць адкрытым/ай, дзяліцца сваёй культурай. У яго/яе павінна быць жаданне развіваць навыкі і ўменні. Павінен/на мець нейкае хобі /зацікаўленне, якім можа дзяліцца з дзецьмі падчас спецыяльна зарганізаваных варкшопаў.

Асацыяцыя св. Мікалая ў Гдыні

Пачатак праекта: 1 верасня (12 месяцаў).

Асноўнай мэтай Асацыяцыі святога Мікалая з’яўляецца падтрымка развіцця чалавечага патэнцыялу ў адпаведнасці з Евангеллем і правіламі каталіцкага сацыяльнага вучэння, у асноўным яна дапамаге дзецям, моладзі, сталым людзям і сем’ям у складанай жыццёвай сітуацыі. Рэгулярныя мерапрыемствы арганізацыі ўключаюць у сябе супольны сацыяльна-тэрапеўтычны пакой, моладзевы клуб і клуб сталых людзей. Акрамя таго, арганізацыя праводзіць розныя імпрэзы для актывізацыі мясцовай супольнасці, фестывалі і сямейныя мерапрыемствы.

Кандыдат_ка павінен/на быць адкрытым_ай, цярпелівым_ай, накіраваным_ай на дасягненне мэтаў і адносіцца з пашанай да каталіцкіх каштоўнасцяў.

Дом сацыяльнай дапамогі ў Гдыні

Пачатак праекта: 1 кастрычніка 2018 (12 месяцаў).

Задачай Дому сацыяльнай дапамогі ў Гдыні з’яўляецца догляд за яго жыхарамі на працягу ўсяго дня  і задавальненне іх базавых патрэбаў – жыццёвых і лячэбных, а таксама забеспячэнне падтрымкі ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі, дапамога  жыхарам у правільным карыстанні паслугамі аховы здароўя.

Задачы валанцёраў могуць змяняцца залежна ад бягучых патрэбаў:
– выкарыстанне розных відаў тэрапіі: арт-тэрапія, музыкатэрапія, бібліятэрапія і г.д. У гэтай галіне валанцёр можа падтрымліваць розныя мерапрыемствы і тэматычныя групы, арганізуючы, напрыклад, майстэрні, чытанне кніг або танцавальныя класы;
– магчыма рэабілітацыйная падтрымка жыхароў дома;
– таксама, магчыма, арганізацыя можа прапанаваць працу на кухні ці ў агародзе, догляд за кветкамі і дрэвамі.

Заяўка на праекты

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна даслаць заяўку (рэзюмэ і кароткую матывацыю) па-ангельску або па-польску і даслаць яе да 24 траўня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з пазначэннем, на які з пяці праектаў хочаце паехаць (магчыма пазначыць больш за адзін праект).

У выпадку дадатковых пытанняў звяртайцеся па нумары +375292557914 (Вольга).

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Праект рэалізуюцца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).