Культ. цэнтр КОРПУС запускае новый праект Пяціхвілінка – лабараторыю, дзе будзе зараджацца творчы Мінск 2020-х. Карані пяціхвілінкі – гэта з аднаго боку Менск, а з другога – Нью-Ёрк, Ніжні Іст-сайд, дзе можна назіраць рух Art Stars – рух крэатыўных фрыкаў, чыя творчасць не ўпісваецца ў межы існуючых жанраў.
Калі: 2 лютага, 20:00.
Дзе: Культ.цэнтр “Корпус”, пр-т Машэрава 9.
Што?
Нестандартны творчы вечар. Кожны ў пачатку мерапрыемства можа запісаць свае імя і потым, ў латарэйным парадку, атрымаць шанец на пяць хвілін славы ці ганьбы. Ніякіх абмежаванняў на тое, што за гэтыя пяць хвілін можна рабіць на сцэне, няма, акрамя трох правілаў:
- Нельга падчас выступу чапляцца да каго-небудзь з гледачоў;
- Падчас чужога выступу нельга чапляцца да выступоўцы і перашкаджаць яму;
- Нельга падпальваць памяшканне.
Калі ўжо ёсць ідэі выступу, можна адразу запоўніць анлайн-форму.
Каму будзе цікава?
Тым, хто шукае сябе ў творчасці, тым, чыё творчае бачанне не ўпісваецца ў межы якога-небудзь існуючага жанру. Тым, хто хоча зрабіць жыццё Мінска менш аднастайным і больш нечаканым.
Кошт: уваход – 5 BYN.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.