Праект Артес Лiбералес запрашае на воркшоп па гісторыі прымусовай працы.
Воркшоп будзе праходзіць 22 красавіка у галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37) ў рамках Артес Лiбералес. Пачатак у 13 гадзін.
Даследчыкі: Імке Хансен, Ірына Раманава, Ірына Кашталян i Фелікс Акерман.
У 18 гадзін адбудзецца круглы стол па тэме “Памяць і Забвенне? Публічная гісторыя прымусовай працы ў Беларусі і Нямеччыне”, ў якім прыме ўдзел Гюлай Гюн (Гамбурскі музей працы), а таксама ўдзельнікі воркшопа.
Арганізацыя: Фелікс Акерман, Нямецкі гістарычны інстытут Варшава, Інстытут імя Гётэ (Мінск), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс).
Партнёры: Амбасада Германіі ў Мінску, Галерэя Ў. Падтрымка: Erste Stiftung.
Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Дзеля гэтага дасылайце лісты на адрас ackermann@dhi.waw.pl
Больш падрабязнасцей можна знайсці на старонцы мерапрыемства ў Facebook ці на сайце Артес Лібералес.