Праграма “Размеркаванне маладых спэцыялістаў” запрашае студэнтаў і студэнтак, наймальнікаў, прадстаўнікоў навучальных установаў, а таксама ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў дыскусіі “Перспектывы працаўладкавання маладых спэцыялістаў”.
Калі: 4 лістапада 2017 года, 14:00.
Дзе: Берасце, вул. Халтурына 2/1 (Прастора КХ).
У межах дыскусіі плануецца абмеркаванне сучаснага стану інстытута размеркавання, а таксама магчымых шляхоў яго рэфармавання.
Пасля мерапрыемства ў студэнтаў і наймальнікаў будзе магчымасць:
- атрымаць бясплатную кансультацыю па пытаннях размеркавання;
- абмеркаваць перспектывы працаўладкавання.
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут. Больш падрабязнасцей па спасылцы.