Праграма Opportunity шукае беларускіх студэнтаў і выпускнікоў, якім трэба фінансавая дапамога падчас паступлення ва ўніверсітэты ЗША.
Удзел у праграме Opportunity дазваляе пакрыць наступныя выдаткі:
- аплата стандартызаваных тэстаў (TOEFL, GRE, SAT і іншыя) і іх рассылка ва ўніверсітэты;
- кошт application fee;
- аплата консульскага збору за візу, праходжанне падрыхтоўчай праграмы, пералёту.
Таксама ўдзельнікам будзе аказвацца кансультацыйная падтрымка цягам паступлення з боку EducationUSA.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- зацікаўленасць у навучанні ў ВНУ ЗША (ступень бакалаўра, магістра ці PhD);
- высокая верагоднасць атрымання фінансавай падтрымкі, а таксама залічэння ва ўніверсітэты ЗША;
- неабходнасць у фінансавай падтрымцы.
Как стаць удзельнікам
Першы этап – запаўненне анкеты. Потым абраным кандыдатам трэба будзе пацвердзіць выдатнае валоданне ангельскай мовай – прайсці анлайн-тэсціраванне (3,5 гадзіны). Далейшы адбор – напісанне эсэ і інтэрв’ю, а таксама вылучэнне чатырох вну для паступлення з абгрунтаваннем матывацыі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 19 лютага 2017 года (23:59).
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на advisingbelarus@gmail.com.