Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) пры падтрымцы Вучэбнага цэнтра IT-kursy.by абвяшчае пачатак конкурсу эсэ “Перспектывы Балонскага працэсу ў Беларусі“.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Удзельнікам прапануюцца наступныя тэмы:
- Перспектывы студэнцкага самакіравання. Захаванне культмасацэнтрызму ці прыяднанне студэнтаў да кіравання ўніверсітэтам?
- Акадэмічная мабільнасць. Карысць для развіцця краіны ці ўцечка мазгоў?
- Еўрапейскі дыплом. Павелічэнне якасці адукацыі ці знікненне нацыянальных асаблівасцяў?
- Акадэмічныя каштоўнасці. Пусты гук для беларускай адміністрацыі ці жыццёвая неабходнасць?
- Адукацыя для эканомікі. Якая павінна быць роля працадаўцаў у фарміраванні вучэбнай праграмы?
- Беларусь прыйшла ў Балонскі працэс. Але ці прыйдзе Балонскі працэс у Беларусь?
Эсэ неабходна аформіць па наступных патрабаваннях:
- памер артыкула – не менш за 2 і не больш за 6 старонак друкаванага тэксту фармата А4, уключаючна са спісам літаратуры. Тэкст павінен быць набраны ў рэдактары Microsoft Word 2003-2010 з выкарыстаннем шрыфта Times New Roman, кегль 12, праз 1 інтэрвал, з абзацным водступам 1,25 см і размяшчацца на старонцы з наступнымі палямі: злева 2,5 см; справа, зверху і знізу па 2 см. Старонкі не нумаруюцца;
- у канцы артыкула пазначыць звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, установа адукацыі, курс / пасада, роля ў студэнцкім самакіраванні (калі ёсць), тэлефон і e-mail).
З правіламі конкурсу падрабязней можна пазнаёміцца на сайце.
Эсэ прымаюцца да 24 лютага па электроннай пошце belarusboss@gmail.com. Работы ацэняць эксперты ў галіне Балонскага працэсу і вышэйшай адукацыі Беларусі. Лепшыя эсэ будуць апублікаваныя ў выглядзе зборніка.
Пераможцы ў кожнай з намінацый і ўладальнік гран-пры атрымаюць падарункі ад партнёраў конкурсу:
- вучэбнага цэнтра IT-kursy.by, а таксама кампаній symbal.by, tillini.com, квэстаў “ВЗаперти” і IT-кампаніі “Веб-мир”.
Аўтар лепшай працы будзе ўзнагароджаны планшэтам Lenovo.
Узнагароджанне пераможцаў, а таксама прэзентацыя кароткіх тэзісаў з эсэ адбудзецца ў межах канферэнцыі “Перспектывы Балонскага працэсу ў Беларусі”, якая пройдзе 27 лютага а 17.00.