Асамблея маладых грамадзян “Свабодныя разам” у Бельгіі шукае ўдзельнікаў.
Калі: 26-31 траўня 2017 года.
Дзе: Турнэ, Бельгія.
Да ўдзелу запрашаюцца праектныя мэнэджары, актыўныя грамадзяне, якія маюць свае крэатыўныя ці сацыянапрадпрымальніцкія праекты і жадаюць абмеркаваць уласныя практыкі, пабудаваць сетку партнёраў на міжнародным узроўні.
Мота асамблеі – “Свабодныя разам: стварэнне, удзел, прадпрымальніцтва для лепшага пражывання разам”.
Працоўная мова – французская.
Семінар збярэ 50 удзельнікаў з розных краін свету.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- размоўны ўзровень французскай;
- узрост – 18-35 гадоў;
- мець уласны праект, які карэлюецца з акрэсленай тэматыкай, мае ўстойліваць і ўздзеянне на мясцовую супольнасць;
- мець рэальную матывацыю далучыцца да пэўнага нэтворку і супрацоўнічаць на міжнародным узроўні.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пераймаюцца арганізатарамі.
Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна на сайце.
Дэдлайн – 10 сакавіка 2017 года.