RADA FORUM ’19 чакае!

19-20 кастрычніка Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА запрашае на «RADA FORUM» — двухдзённую канферэнцыю па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі.

Дзе: Культ. цэнтр КОРПУС (Мінск, пр-т. Машэрава, корпус 8)

Мэта: павялічыць уцягнутасць і разуменне моладдзю і ключавымі гульцамі сектара працэсаў прыняцця рашэнняў у сферы моладзевай палітыкі для паляпшэння становішча моладзі і ўзмацнення яе ўдзелу.

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць абмяркоўваць бягучую сітуацыю ў моладзевай палітыцы Беларусі, даведацца пра міжнародны вопыт па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі, сфармаваць павестку дня моладзевага сектара і моладзевых арганізацый на аснове дадзеных актуальных даследаванняў аб становішчы моладзі і падрыхтаваць сумесныя рэкамендацыі да дакумента “Канцэпцыя стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года”.

Каго чакаюць:

  • прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый і ініцыятыў;
  • моладзевых лідараў і лідарак, актывістаў і актывістак;
  • арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
  • экспертаў і экспертак, даследчыкаў і даследчыц;
  • прадстаўнікоў і прадстаўніц дзяржаўных арганізацый/устаноў і мясцовых органаў улад;
  • прадстаўнікоў і прадстаўніц міжнародных арганізацый;
  • прадстаўнікоў і прадстаўніц з медыя;
  • прадстаўнікоў і прадстаўніц бізнес-супольнасці.

Як патрапіць:

Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы. Дэдлайн – 8 кастрычніка ўключна.

Больш інфармацыі пра RADA FORUM ’19 – тут.