RADA FORUM запрашае да ўдзелу

16-17 снежня пройдзе «RADA FORUM» — двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі, моладзевай палітыкі, моладзевых арганізацый і ініцыятыў у Беларусi.

Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый, акадэмічнай супольнасці ды міжнародных інстытутаў. Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць абмеркаваць аспекты працы ў моладзевых арганізацыях і іх узровень уплыву на моладзевую палітыку, асноўныя выклікі і тэндэнцыi, якія існуюць у моладзевым сектары. RADA FORUM стане пляцоўкай для новых знаёмстваў і ўсталявання будучага партнёрства ў моладзевым сектары.

Хто можа прыняць удзел:

  • прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый (⅔ складу якіх – гэта маладыя людзі);
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў;
  • моладзевыя лідары і лідаркі/актывісты і актывісткі;
  • арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
  • эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці.

Заяўкі можна падаць да 1 снежня ўключна па спасылцы. Каб атрымаць дадатковую iнфармацыю пра форум, пiшыце на info@rada.fm