13 і 14 красавіка ў Гродна адбудзецца RADA MARKET|HRODNA – кірмаш арганізацый і ініцыятыў, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы маюць
магчымасць атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!
13 красавіка стане днём бясплатнага кірмашу Freemarket, на якім усе жадаючыя змогуць абмяняцца адзін з адным рэчамі, а 14 красавіка стане днём кірмашу арганізацый і ініцыятыў – пляцоўкай для абмену ідэямі і ведамі!
Гасцей маркета запрашаюць паўдзельнічаць у варкшопах, паслухаць пра дзейнасць мясцовых і мінскіх арганізацый і ініцыятыў, а таксама падзяліцца сваімі рэчамі і знайсці нешта патрэбнае для сябе на Freemarket.
Экалагічныя, праваабарончыя, студэнцкія і адукацыйныя арганізацыі распавядуць пра сваю дзейнасць і правядуць займальныя варкшопы:
- Як паехаць вучыцца за мяжу?
- Што такое Эразмус+?
- Што такое дыскрымінацыя?
- Як далучыцца да экалагічнай акцыі «Зробім!»?
- Як засцерагчы ад небяспекі дадзеныя на вашым тэлефоне?
14 красавіка на маркеце вы таксама сустрэнеце каманду Адукацыя.Інфо, мы падрыхтавалі для вас класныя аду-актыўнасці і падарункі! А яшчэ мы распавядзем вам усё пра адукацыйныя магчымасці, прыходзьце знаёміцца!
Калі: 13 і 14 красавіка 12:00 – 16:00
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (Гродна, вул. Кірава, 3)
Уваход вольны!