Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае проджэкт-менеджара або менеджарку доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы для моладзевых арганізацый і ініцыятыў “Акадэмія першых [перазагрузка]”.
Абавязкі:
- вядзенне праграмы ад запуску да справаздачнага перыяду (1,5 года);
- маніторынг праграмы падчас яе рэалізацыі;
- пастаянная камунікацыя з камандай праграмы, а таксама яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі;
- арганізацыя асноўных мерапрыемстваў праграмы;
- падрыхтоўка справаздачы па заканчэнні праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- абавязковы вопыт працы ў праектнай дзейнасці не меншы за 2 гады;
- веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў;
- гнуткасць і здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі;
- стрэсаўстойлівасць і soft skills для працы ў камандзе;
- пажадана веданне англійскай мовы.
Дэдлайн падачы CV з матывацыяй – 15 ліпеня. Дакументы трэба даслаць на адрас gensec@rada.fm.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.