У ліпені адкрыецца бясплатная анлайн-платформа для гарадскіх зменаў ZMENA. Каб платформа стала па-сапраўднаму карыснай для гараджан, каманда праекта запрашае жадаючых паўдзельнічаць у працэсе яе стварэння, запоўніўшы апытанку на сайце
ZMENA – гэта бясплатная платформа для тых, хто хоча змяніць свой горад да лепшага. На ёй можна навучыцца стварэнню гарадскіх праектаў у Беларусі, натхніцца артыкуламі аўтарскага блога і знайсці карысную інфармацыю ў бібліятэцы праекта. Дзякуючы гэтай платформе веды пра тэхналогію гарадскіх зменаў стануць даступныя кожнаму!
Аўтар і кіраўнік праекта, Надзея Ількевіч, расказала пра фармат і праграму навучання: “Курс ўключае 10 урокаў па стварэнні гарадскіх праектаў: гэта 7 базавых урокаў, у якіх будзе зроблены акцэнт на стварэнні і рэалізацыі праекта, яго прасоўванні, працы з мясцовай супольнасцю і ўладамі; і будзе 3 прасунутых урока, дзе мы закранём тэмы ўрбаністыкі, важнасці крэатыўных індустрый у развіцці горада, звернем увагу на важныя гарадскія праблемы (інклюзіўнасць, даступнасць, экалогія). Фармат абраны папулярны – відеэаурокі, інфаграфіка, інтэрв’ю з экспертамі і актывістамі, прадугледжана функцыя “спампаваць тэкст лекцыі”, а таксама цікавыя заданні. Дадаткам да адукацыйнага курсу на нашай платформе будзе працаваць тэматычны блог і тэматычная бібліятэка. Я лічу, што гэта будзе вельмі важная частка навучання, бо любы ахвотны можа бясплатна звярнуцца і знайсці патрэбную інфармацыю. Мы таксама туды абавязкова ўключым беларускія рэсурсы і платформы, якія ўжо прарабілі велізарную працу ў гэтай сферы і ў сферы развіцця мясцовых супольнасцяў.”
Разумеючы значнасць удзелу гараджан і экспертаў, каманда праекта ZMENA запрашае паўдзельнічаць у распрацоўцы курса і сабраць самую карысную інфармацыю для актыўных гараджан.
Каманда прапануе тры формы ўдзелу:
- Падзяліцца вопытам – дасылайце інфармацыю пра ваш рэалізаваны праект (тэкст з фотаздымкамі, відэа, спасылка на артыкул), і публікацыя пра ваш праект з’явіцца ў блоге ZMENA.
- Даць параду – вы можаце яшчэ да запуску курсу паўплываць на яго ўтрыманне і выказаць свае пажаданні і парады.
- Стаць партнёрам або экспертам – вы можаце стаць экспертам платформы або партнёрам.
Калі ж вы проста радыя таму, што такая платформа хутка з’явіцца ў Беларусі, падпісвайцеся на навіны ў сацыяльных сетках vk i fb!