Viber запрашае стартапы прыняць удзел у новай міжнароднай праграме развіцця бізнесу ад Rakuten і Techstars. Гэтая куратарская праграммы працягласцю 3 месяцы будзе праходзіць у Сінгапуры.
Асноўная мэта – прадстаўленне іннавацыйных ідэяў па абмену паведамленнямі ды падтрымка сувязі паміж прадстаўнікамі бізнесу і карыстальнікамі.
За час правядзення праграмы будуць разабраныя ўсе асноўныя функцыі прыкладанняў для камунікацыі: абмен паведамленнямі, пакупкі, плацяжы, AR і VR, тэхнічная аптымізацыя, маркетынг і аналітыка.
З усіх прэтэндэнтаў будуць абраныя 10 стартапаў, прадстаўнікі якіх адправяцца ў Сінгапур. Праграма стартуе ў ліпені і скончыцца ў кастрычніку. На 11 кастрычніка прызначаны Demo-дзень, калі ўдзельнікі будуць мець магчымасць прадставіць сваі ідэі інвестарам з усяго свету. Куратары з усіх падраздзяленняў Rakuten, уключаючы Viber, змогуць папрацаваць з абранымі стартапамі.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 8 красавіка.