Офіс прасоўвання ініцыятываў шукае аднаго/у валанцёра або валанцёрку для ўдзелу ў 12-ці месячным ESC (раней EVS) праекце ў Румыніі. Праект накіраваны на развіццё сельскіх раёнаў.
Дзе: Romania, Râmnicu Vâlcea
Калі: 02.09.2019-01.09.2020
Ролі і задачы валанцёра:
- Дапрацоўка індывідуальнага плана навучання, знаёмства з мясцовай супольнасцю, кіраванне рызыкамі;
- міжкультурны вечар, на якім удзельнікі прадставяць моладзі з мясцовай супольнасці традыцыі і звычаі сваіх краін і прыгатуюць традыцыйныя стравы краіны паходжання;
- стварэнне 6 прадпрымальніцкіх пунктаў у шасці сельскіх супольнасцях у акрузе Валча;
- міжкультурныя навучальныя майстар-класы, дакументальныя і матывацыйныя кінапаказы, арганізацыя візітаў на сацыяльныя прадпрыемствы, тэатралізаваных паказаў;
- арганізацыя 6 семінараў і дыскусій Erasmus+ і Еўрапейскага форуму салідарнасці;
- арганізацыя творчага вольнага часу моладзі ў сельскіх супольнасцях: жывапіс, графіка, спартыўныя мерапрыемствы, мерапрыемствы на свежым паветры, Тэатральна-форумныя прадстаўленнi;
- арганізацыя двух публічных дэбатаў у кафэ, дзе мясцовыя ўлады і нацыянальныя палітыкі, у тым ліку дэпутаты Еўрапарламента, будуць абмяркоўваць удзел моладзі ў дэмакратычным жыцці мясцовай супольнасці, уключаючы ўдзел у выбарах у Еўрапейскі парламент.
Валанцёрам будзе прадастаўляцца:
- фіксаваная сума на асабістыя выдаткі і ежу;
- пражыванне ў апартаментах (з цэнтральным ацяпленнем, вадой, тэлевізарам з кабельнымі каналамі і доступам у iнтэрнэт);
- бясплатнае карыстанне мясцовым транспартам;
- iнтэнсіўны курс румынскай мовы.
Валанцёры:
- будуць працаваць 6 гадзін у дзень з панядзелка па пятніцу;
- будуць мець 2 выходных кожны тыдзень, таксама выходныя дні ў адпаведнасці з румынскім заканадаўствам.
Дэдлайн: 10.06.2019
Матывацыйны ліст на англійскай мове і CV у фармаце Europass дасылайце на адрас evs.oip@gmail.com.
Неабходна свабодна валодаць англійскай мовай.