Лятучы ўніверсітэт запрашае апантаных арганізатараў і прадстаўнікоў ініцыятыў на варкшоп па развіцці сваёй дыстанцыйнай платформы.
Калі: 17-18 лютага 2017 года. Дзе: Мінск.
У снежні мінулага года ўніверсітэт запусціў платформу для дыстанцыйнай адукацыі, якая існуе зараз у пілотным рэжыме. З мэтай далейшага ўдасканальвання і развіцця Лятучы ўніверсітэт ладзіць варкшоп для тых, хто гатовы да суўдзелу ў развіцці платформы як новага інструманта дыстанцыйнай адукацыі, а таксама да выкарыстання яе ў сваёй адукацыйнай дзейнасці, стварэння і размяшчэння сваіх курсаў і лекцый на платформе.
У праграме:
- прадстаўленне платформы і яе магчымасцяў;
- абмеркаванне формаў далучэння новых арганізацый, ініцыятываў ці асобных людзей да развіцця і супольнага кіравання платформай;
- распрацоўка механізму адбору курсаў для платформы;
- абмеркаванне патрабаванняў да відэа-курсаў і ідэяў бліжэйшых курсаў ды лекцый;
- планаванне прасоўвання платформы сярод мэтавай аўдыторыі (стварэнне PR-стратэгіі) ды інш. С папярэднімі патрабаваннямі да відэа-курсаў можна азнаёміцца па спасылцы.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ініцыятыў, якія ўжо маюць досвед стварэння сваіх дыстанцыйных адукацыйных курсаў ці маюць намер стварэння такіх курсаў у бліжэйшай будучыні, прадстаўнікоў адукацыйных арганізацый, якія выкарыстоўваюць ці жадаюць выкарыстоўваць дыстанцыйную адукацыю ў сваім навучанні, грамадскіх актывістаў, якія здымалі ці плануюць зняць свой адукацыйны курс, а таксама ўсіх, хто асабіста зацікаўлены ў развіцці платформы.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, для іншагародніх будзе арганізавана пражыванне і кампенсаваны выдаткі на праезд у два бакі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 14 лютага.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем воркшопу, звяртайцеся на адрас электроннай пошты flyuniby@gmail.com з пазнакай “Варкшоп”.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.