Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship – праграму для маладых лідарак і лідэраў, якія займаюцца развіццём рэгіёнаў і малых гарадоў.
Калі: тры трохдзённыя сесіі на пачатку верасня, кастрычніка і лістапада + выніковая сесія.
Дзе: тры першыя сесіі праграмы пройдуць у Мінску, а чацвёртая ў Берліне.
У межах Belarus Urban Fellowship удзельнікі:
- пабудуюць прафесійныя кантакты з найлепшымі беларускімі адмыслоўцамі ў галіне рэгіянальнага/гарадскога развіцця;
- пройдуць курс развіцця менеджарскіх здольнасцяў;
- пазнаёмяцца з айчыннымі лідарамі меркаванняў ды замежнымі дыпламатамі.
Кожны з удзельнікаў будзе мець асабістую лідарскую праграму, распрацаваную пры яе/яго ўдзеле і накіраваную выключна на развіццё яе/яго. Арганізатары чакаюць, што ўдзельнікі далучацца да стварэння рэйтынга беларускіх гарадоў паводле Цэнтра новых ідэй.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў;
- узрост да 30 гадоў;
- месцазнаходжанне ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).
Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя два дакументы:
- рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка;
- матывацыйны ліст.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня. Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.