9 снежня а 18.30 Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрытую лекцыю кандыдата філасофскіх навук Святланы Карасёвай «Рэлігійнасць у Беларусі: ад канцэпцый да дадзеных».
Дадзеныя розных даследаванняў 2000-2010-х паказваюць, што доля людзей, якія лічаць сябе рэлігійнымі, у агульнай колькасці насельніцтва Беларусі складае ад 60% да 70%. Гэта людзі, якія шукаюць і знаходзяць у рэлігійнай сферы тое, чаго ім не хапае ў свецкай.
Што менавіта? Што наогул для іх значыць быць ці лічыць сябе рэлігійнымі? Чаму ў сваім рэлігійным выбары яны звяртаюцца менавіта да той, а не іншай рэлігіі, канфесіі, руху? Наколькі паслядоўная іх рэлігійная пазіцыя? Як яна ўплывае на іншыя бакі іх жыцця? на сацыяльнае асяроддзе?
Удзельнікі лекцыі даведаюцца пра…
- розныя падыходы да даследвання рэлігійнасці ў Беларусі ў 1990-2000-х;
- уплыў дадзеных на стаўленне грамадства і яго інстытутаў да рэлігіі;
- маштабныя комплексныя даследванні рэлігійнасці, якія былі праведзеныя ў 2012-2015 факультэтам філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Усіх жадаючых просяць папярэдне зарэгістравацца. Колькасць месцаў будзе абмежаваная. Інфармацыя пра месца лекцыі будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +37529 7422040.