Журналісты з краінаў, якія знаходзяцца ў стане крызісу альбо перажываюць вайну, могуць падаць заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Rest and Refuge Scholarship.
Калі: верасень-лістапад 2017 / сакавік-травень 2018 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.
Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў – Нямеччына” сумесна з taz Panter Foundation прадставяць такую магчымасць для двух журналістаў у два розныя перыяды.
Патрабаванні:
- быць прафесійным журналістам альбо блогерам;
- валодаць ангельскай альбо нямецкай мовай мінімум на базавым узроўні;
- дэманстраваць намер вярнуцца ў сваю краіну пасля сканчэння праграмы.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне, транспартныя выдаткі ў Берліне, а таксама выплочвае грошы на кішэнныя выдаткі.
Падаць заяўку можна наступным чынам: даслаць запоўненую форму на е-адрас auszeit@reporter-ohne-grenzen.de. Падрабязнасці – па спасылцы.
Паводле press-club.by