be’kech – вядомая культурная пляцоўка і антыкафэ ў Берліне, – прапануе магчымасць на працягу месяца працаваць у яе каворкінгавай прасторы. Рэзідэнцыя be’kech пачынаецца ў лістападзе 2018 года і мае на мэце падтрымку сацыяльных актывістаў і даследчыкаў, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя групы. Праграма прапануе ім скарыстацца дадзенай магчымасцю для працы над праектам у наступных вобласцях (іх можна разумець максімальна шырока):
- Пашырэнне магчымасцяў жанчын, асабліва ў аспекце вывучэння вопыту сацыяльнай меншасці;
- Міжкультурная дынаміка расы і рэлігіі;
- Міграцыйная палітыка і вопыт міграцыі (еўрапейскі, шырэй – сусветны).
Абраныя кандыдаты атрымаюць магчымасць бясплатнага доступу да каворкінгавай прасторы be’kech для ажыццяўлення ўласнага праекту\даследавання. Бясплатны доступ прадугледжвае ежу і напоі. Акрамя таго, удзельнікі атрымаюць магчымасць бясплатнага пражывання ў Берліне на месяц. Вынікам удзелу ў рэзідэнцыі be’kech стане прэзентацыя ўласных праектаў рэзідэнтаў. У якасці выпускнога праекту ўдзельнікі праводзяць розныя мерапрыемствы, сярод якіх выставы, семінары і воркшопы, грамадскія акцыі, адкрытыя дыскусіі і інш.
Рэзідэнцыя be’kech прадугледжвае:
- Візавую падтрымку (пры неабходнасці);
- Пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне ў Берліне на 1 месяц;
- Безлімітны пропуск да каворкінгавай прасторы be’kech.
Як падацца:
Каб стаць рэзідэнтам be’kech, трэба даслаць сваё CV/партфоліа і матывацыйнае пісьмо аб’ёмам не больш за 1 старонку. У матывацыйным пісьме трэба паведаміць пра сваю дзейнасць і інтарэсы, адзначыць, як вы плануеце скарыстацца магчымасцямі рэзідэнцыі be’kech.
Рэзідэнцыя be’kech запрашаеда ўдзелу кандыдатаў паўналетняга ўзросту – ад 18 гадоў. Перавага аддаецца прадстаўнікам меншасцяў, маргіналізаваных груп і жанчынам.
Дэдлайн – 3 верасня 2018 года.
Больш можна даведацца па электронным адрасе rhianna@bekech.com і тут.