Праект “Рукамі чапаць!” запрашае на мерапрыемства “Маму да мамолага”, прысвечанае Дню мамы і Сусветнаму дню барацьбы з ракам малочнай залозы.
Калі: 14 кастрычніка 2016 года, пачатак а 18:00.
Дзе: Корпус 8, праспект Машэрава, 9, Мінск.
Удзельнікаў чакае наступная інфармацыя:
- выступ онка-мамолага і УГД-даследавання з РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава;
- трэнінг-практыкум са спецыялістам-псіхолагам з грамадскай арганізацыі “Цэнтр падтрымкі сям’і“;
- душэўныя размовы з людзьмі, якія адолелі хваробу;
- дыскусіі і лайфхакі.
Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы.