Рыхтуемся да зімы: зімняя школа ў Катары

Зімняя школа “Analytics and Policy Design of Migration” шукае зацікаўленых даследчыкаў і запрашае іх у Катар.

Перыяд – 3-7 студзеня 2017 года. Лакацыя – Доха, Катар (Georgetown University School of Foreign Service).

Да ўдзелу запрашаюцца аспіранты і кандыдаты, доктары навук у галіне эканомікі.

Асноўная мэта школы – даць удзельнікам магчымасць думаць творча, выкарыстоўваць разнастайныя падыходы пры мадэляванні розных варыянтаў міграцыі і яе наступстваў, прадэманстраваць, як такое мысленне можа ўзбагаціць спектр фарміравання міграцыйнай палітыкі.

Кароткае апісанне праграмы

Міжнародная міграцыя з’яўляецца адным з самых цікавых і спрэчных тэм для даследавання ў галіне сацыяльных навук. Слухачы школы будуць удзельнічаць у стварэнні эканамічных мадэляў і працаваць з прыкладной макраэканамічнай тэорыяй. Асноўная частка школы будзе складацца з пяці лекцый прафесара Адэд Старк.

Тэмы, з якімі будуць працаваць удзельнікі:

  • стрэсавая інтэграцыя;
  • сацыяльныя перавагі і вынікі міграцыі;
  • міграцыя, сацыяльнае забеспячэнне і размеркаванне даходаў;
  • адносная дэпрывацыя, непрыманне рызыкі і міграцыі;
  • асіміляцыі, новая эканоміка ўцечкі мазгоў;
  • міграцыйныя сеткі;
  • наступствы міграцыі для прымаючай краіны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець навуковую ступень Ph.D. (эканоміка), атрыманую ў перыяд з 2012 па 2016 год;
  • альбо вучыцца ў аспірантуры і ў дадзены момант працаваць над дысертацыяй.

Каб стаць удзельнікам Школы, неабходна даслаць СV і артыкул і/або раздзел сваёй дысертацыі ў фармаце PDF каардынатару школы Dr. Ewa Kepinska.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары школы аплочваюць авіяпералёт, пражыванне, харчаванне і навучанне ў школе.

Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016 года. Вынікі абвесцяць 31 кастрычніка.

Больш падрабязнасцей ёсць тут.