ААР «Дзедзіч», у межах кампаніі «О, Балоння!», запрашае студэнтаў брэсцкіх вну на бясплатны трэнінг па стварэнні відэа-кантэнта.
Калі: 12 лістапада 2018 года.
Дзе: Брэст.
Трэнер – відэограф і SMM-спецыяліст Васіль Бялько.
Увесь працэс відэа-прадакшну і прасоўвання ў сацсетках Васіль ведае дасканала, бо займаецца гэтым ужо пяць гадоў. Ён здымае відэа як для некамерцыйных арганізацыяў і медыяў, такіх як анлайн-часопіс «Ідэя», The Village Беларусь, KYKY.ORG, гэтак і рэкламныя прома-ролікі, а таксама справаздачы з мерапрыемстваў.
Удзельнікі трэнінгу даведаюцца пра:
- уводзіны ў відэа-прадакшн: актуальныя трэнды і разбор паспяховых кейсаў;
- здымкі на смартфон: як зрабіць якаснае відэа, калі няма камеры за 2000$;
- пост-прадакшн: прыёмы і праграмы для мантажу;
- спецыфіку працы з відэа ў сацсетках: куды і як публікаваць, каб набраць прагляды.
Колькасць месцаў абмежаваная, зарэгістравацца на трэнінг можна тут.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.