Сабраць “гісторыі (для) Еўропы: новы доўгатэрміновы праект

Route60+ – гэта доўгатэрміновы праект, скіраваны на тое, каб сабраць “гісторыі (для) Еўропы, якія былі створаныя праз удзел тысяч маладых людзей у адукацыйных праграмах.

Калі: 17 лістапада 2017 – 30 красавіка 2018 года.
Дзе: Італія.

Праграма будзе цягнуцца 6 месяцаў і дзяліцца на тры фазы:

  • кастрычнік – анлайн-падрыхтоўка абраных удзельнікаў;
  • лістапад – трэнінгавы курс;
  • снежань-красавік – крэатыўная дыстанцыйная праца, збіранне гісторый з усёй Еўропы;
  • красавік 2018 года – заключны семінар + адкрытая канферэнцыя.

Галоўныя задачы праекту:

  • сфакусавацца на значнасці еўрапейскага шляху развіцця праз адукацыйныя праграмы Еўрапейскай камісіі для моладзі;
  • паглядзець на ўплыў ЕЗ-праграм на моладзь, арганізацыі;
  • сабраць і падзяліцца гісторыямі/досведам ад тых, хто ўдзельнічаў (моладзевыя работнікі, трэнеры, ментары, праектныя мэнэджары, удзельнікі еўрапейскіх праграм) і інш.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, трэнеры, моладзевыя лідары, праектныя мэнэджары.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца праграмай Erasmus+: Youth in Action, таму ўсе выдаткі на пражыванне, харчаванне, візу, транспарт пераймаюцца арганізатарамі.

Дэдлайн – 6 верасня 2017 года.