Жывая бібліятэка запрашае на міжнародны сацыяльны хакатон па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю – CREATOR 2.0.
Мерапрыемства адбудзецца 18-24 кастрычніка 2020 у Маскве.
Працоўная мова: руская
Удзельнікі атрымаюць інфармацыйную і экспертную падтрымку ў сферы працаўладкавання людзей з інваліднасцю, а таксама прааналізуюць сусветны досвед у галіне працаўладкавання людзей з інваліднасцю.
У якасці запрошаных экспертаў і экспертак выступяць прадстаўнікі міжнародных і расійскіх кампаній, спецыялісты профільных НКА і міністэрстваў.
Хто зможа прыняць удзел:
- кандыдаты ва ўзросце ад 21 да 45 гадоў з камерцыйных, некамерцыйных і дзяржаўных арганізацый;
- тыя, хто працуе ў накірунку працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
- тыя, хто гатовы ўкараняць новыя рашэнні ў сябе ў арганізацыях і адукаваць іншых;
- тыя, хто зацікаўлены ў прафесійным развіцці і ва ўкараненні метадаў нефармальнай адукацыі ў маладзёжную працу сваёй арганізацыі і краіны.
Праект дасяжны для людзей з інваліднасцю і без.
Унёсак за ўдзел у трэнінгавым курсе складае 2000 расійскіх рублёў (25 EUR) з удзельніка.
Выдаткі на пражыванне, харчанне, афармленне візы пакрываюцца цалкам. Дарожныя выдаткі пакрываюцца згодна з лімітамі праграмы, у залежнасці ад адлегласці, якую ўдзельнік пераадольвае, каб дабрацца да мерапрыемства. У асобных выпадках для людзей з інваліднасцю можа быць прапанавана фінансавая падтрымка на ўдзел асістэнта.
Дэдлайн падачы заявак: да 31 ліпеня (уключна).
Для падачы заяўкі неабходна запоўніць форму на сайце.
Пошта для пытанняў: iplanet@fond-deystvuy.ru