Семінар “Сацыяльныя і аўдыявізуальныя медыі ў дапамогу НДА” запрашае да ўдзелу.
Калі: 22-26 траўня 2017 года.
Дзе: Маракеш, Марока.
Семінар накіраваны на тое, каб падвысіць майстэрства выкарыстання новых медыяў для працы з моладдзю і прадпрымальнікамі з дапамогай розных фарматаў, такіх як ТБ, кіно, фота ці відэа, сацыяльных сетак.
Да ўдзелу запрашаюцца праектныя мэнэджары, трэнеры, моладзевыя лідары, работнікі з моладдзю.
Задачы семінары:
- навучыцца выкарыстоўваць новыя медыі як моцны інструмент у прадпрымальніцкім свеце;
- практыкаваць працу з медыямі ў групавым кантэксце;
- пашырыць досвед працы з моладдзю ў розных тыпах медыяў, а таксама абудзіць інавацыйнае мысленне і крэатыўнасць;
- развіць спецыфічныя навукі ў новых медыях.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 250 еўра. Гэтая сума пакрывае кошт пражывання, харчавання, мясцовага транспарту. Выдаткі на праезд у Марока ўдзельнікі пакрываюць самастойна.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 17 красавіка 2017 года.