Як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ і сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі – пра гэта вы даведаецеся падчас курса «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ».
Калі: 23 верасня – 25 лістапада 2017 года (раз на тыдзень па суботах).
Дзе: Мінск (апошняя сесія – Вільня).
Асаблівая ўвага будзе накіравана на распрацоўку практычнай стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі і месэнджарамі для кожнага ўдзельніка:
- прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі і месэнджары;
- правядзенне відэа-трансляцый у сацыяльных сетках і mobile reporting;
- стварэнне і публікацыя паспяховых пастоў у сацыяльных сетках і месэнджарах;
- асаблівасці размяшчэння рэкламы ў новых каналах камунікацыі;
- мадэрацыя і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і пабліках;
- пастаноўка задач для SMM-спецыяліста;
- аналіз эфектыўнасці працы для SMM-спецыяліста.
Асноўны трэнер курса – медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Пасля заканчэнне курса слухачы будуць ведаць:
- якімі бываюць сацыяльныя сеткі і месэнджары, навошта яны патрэбны журналісту;
- якія месэнджары папулярныя ў Беларусі і як імі карыстаюцца рэдакцыі;
- як скарыстаць новыя медыя для збору эксклюзіўнай інфармацыі;
- як прасоўваць свае тэксты, фота і відэа (SMM);
- як з дапамогай смартфона ствараць мультымедыйны кантэнт для сацыянальных сетак;
- за што адказвае SMM-менеджэр у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэрыі ацэнкі яго працы;
- як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках;
- як даведацца якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі;
- якія трэнды SMM назіраюцца сёння ў Беларусі;
- як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі;
- як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта;
- як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках.
Каму будзе цікава:
SMM-менеджэрам рэдакцый СМІ; журналістам, якія вядуць рэдакцыйныя акаўнты і групы ў сацыяльных сетках.
Заяўка павінна ўтрымліваць кароткі расповед пра сябе, абгрунаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе, спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках і месэнджарах.
Дэдлайн падачы заяўкі – 18 верасня. Заяўкі трэба дасылаць на baj@baj.by.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.