Міжнародная праграма JAUW запрашае дзяўчат да правядзення даследаванняў у Японіі.
Прапанова:
- 5-6 месяцаў даследаванняў (у пазначаны перыяд) у любым універсітэце Японіі;
- 2 гранты для дзяўчат.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць дзяўчынай і жыць па-за межамі Японіі;
- валодаць ступенню магістра ці эквівалентнай (заяўкі з доктарскай ступенню таксама будуць разглядацца, але ў апошнюю чаргу);
- знайсці самастойна ўніверсітэт і падаць дакументы;
- напісаць у матывацыйным лісце: чаму менавіта ў Японію і навошта гэтыя веды ў роднай краіне?
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя – ¥700,000 to ¥1,000,000 на чалавека. Дакладны памер вызначаецца для кожнай стыпендыяткі асобна. Трэцяя частка стыпендыі выплочваецца адразу пасля прыбыцця ў Японію, астатнія – праз 40 дзён.
Неабходныя дакументы:
- заяўка на ўдзел (дзве часткі – па пяць копій);
- рэкамендацыйныя лісты (тры);
- пацверджанне ад гасцявога ўніверсітэта Японіі;
- медыцынскі сертыфікат;
- фотаздымак.
Увесь пакет дакументаў (на ангельскай мове!) трэба даслаць па пошце.
Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.
Неабходныя формы, дакладныя ўмовы і паштовы адрас можна знайсці па спасылцы.