Маладых лідараў запрашаюць на саміт ChangemakerXchange, мэта якога – пазнаёміць удзельнікаў, навучыць іх супрацоўнічаць ды ладзіць сумесныя ініцыятывы.
Калі: 27 верасня – 1 кастрычніка 2018 года.
Дзе: Грэцыя.
Саміт будзе мець нефармальны фармат, арыентаваны на зносіны, знаёмства, навучанне. Асноўныя тэмы – вырашэнне канфліктных сітуацый (інструменты, падыходы), паляпшэнне жыцця, навыкі супрацоўніцтва і гэтак далей.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 30 гадоў;
- грамадзянства адной з праграмных краін (Беларусь уключна);
- удзельнікі павінны кіраваць альбо быць заснавальнікамі ці са-заснавальнікамі сацыяльнага прадпрыемства, якое ўжо працуе;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт да месца і назад, пражыванне, харчаванне. Арганізацыйны ўнёсак – 100€.
Дэдлайн падачы заяўкі – 18 чэрвеня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.