Learners’ Voice Program шукае маладых людзей, якія жадаюць змяніць сферу адукацыі, і запрашае іх на форум у Катар.
Калі: 16-22 лістапада 2019 года.
Дзе: Доха, Катар.
Праграма заснавана на ідэі таго, што, калі навучэнцы таксама з’яўляюцца стваральнікамі свайго вучэбнага асяроддзя, яны становяцца актыўнымі ўдзельнікамі, якія робяць унёсак у рост і прагрэс грамадства. Форум скіраваны на фармаванне ведаў пра адукацыю, сацыяльнае прадпрымальніцтва, лідарскія якасці і навыкі камунікацыі.
Мэты праграмы – стварыць платформу для таго, каб удзельнікі маглі выказаваць свой пункт гледжання на адукацыю і абмеркаваць яго з палітыкамі, педагогамі і інаватарамі ў гэтай галіне.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 16-21 год;
- мець высокую зацікаўленасць сферай адукацыі;
- добра валодаць вуснай і пісьмовай ангельскай;
- дэманстраваць творчы падыход для вырашэння розных задач / зацікаўленасць сацыяльнымі пытаннямі (а таксама мець бачанне, як іх можна вырашыць).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць усе выдаткі на пражыванне, харчаванне і авіяпералёт.
Як падацца
Працэс уключае тры этапы: анлайн-заяўка, творчае заданне (эсэ, апавяданне, фільм альбо іншы фармат на адну з прапанаваных тэмаў), сумоўе.
Тэмы для творога задання:
- What does it mean to be “educated”?
- Teachers VS Technology – Is it the end of the teaching profession, as we know it?
- Design the school of tomorrow (this can include any aspect of the school, from the physical space to the curriculum, etc.)
- What would you change about your education experience?
- What does “global citizenship” mean to you?
- What values do you think are important to be reflected in your community (and how should they be taught in schools)?
- Is a university / college education necessary or even relevant today?
- Does your education prepare you for success in life?
Аб’ём працы павінен быць не менш за 500 словаў.
Дэдлайн – 7 верасня 2019 года.