Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае прыём заявак на праграму Fulbright на 2019-2020 навучальны год для выпускнікоў універсітэтаў і маладых прафесіяналаў, якія ўжо атрымалі ступень бакалаўра. Праграма дазваляе ўдзельнікам праводзіць даследванні і навучацца ў магістратуры аднаго з універсітэтаў ЗША ад 1 да 2 гадоў.
Магчымыя накірункі навучання:
- Бізнес адміністраванне
- Эканоміка
- Адукацыя
- Экалагічная палітыка і кіраванне
- Міжнародныя дачыненні
- Журналістыка і камунікацыі
- Права
- Бібліятэчная і інфармацыйная навука
- Публічнае адміністраванне
- Ахова здароў’я
- Грамадская палітыка
Грант пакрывае наступныя выдаткі цягам навучання:
- аплату навучання ў універсітэце ЗША;
- штомесяцовую стыпендыю;
- медыцынскую страхоўку;
- аплату транспортных выдаткаў.
Патрабаванні:
- беларускае грамадзянства і знаходжанне ў Беларусі
- выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай
- скончаная ступень бакалаўра
Калі: 2019-2020 навучальны год.
Дзе: ЗША.
Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Больш падрабязнасцей шукайце тут.
Дэдлайн – 1 кастрычніка 2018 года.
З пытаннямі можна звяртацца на электронную скрыню belarusprogram@state.gov