DARMASISWA- гэта стыпендыяльная праграма для замежных студэнтаў з краін, якія маюць дыпламатычныя зносіны з Інданэзіяй. У межах праграмы можна вывучаць бахасу (інданэзійская мова), мастацтва і культуру. Удзельнікі могуць выбраць для навучання універсітэты са спісу ў розных гарадах Інданэзіі. Праграма арганізуецца Міністэрствам адукацыі і культуры сумесна з Міністэрствам замежных справаў Інданэзіі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- пажадана студэнты;
- скончаная сярэдняя адукацыя альбо яе эквівалент;
- узрост 17-35 гадоў;
- здольнасць камунікаваць па-ангельску і дадаткова на мове бахаса (падцвярджаецца сертыфікатам TOEFL/TOEIC/IELTS альбо іншым, калі прымяніма);
- добры стан здароў’я, падцверджаны медыцынскім сертыфікатам;
- ня быць у шлюбе;
- мець базавыя веды ў сферы, у якой плануецца навучанне.
Неабходныя дакументы:
- рэзюме;
- медыцынскі сертыфікат;
- пашпарт, дзейсны як мінімум 18 месяцаў пасля прыбыцця ў Інданэзію (прыблізна 1 жніўня 2018);
- рэкамендацыйны ліст з навучальнай/прафесійнай установы на афіцыйным бланку і з подпісам (па-ангельску);
- апошняя акадэмічная выпіска і сертыфікат (па-ангельску);
- сертыфікат валодання мовай (калі прымяніма);
- іншыя сертыфікаты, якія адносяцца да сферы навучання (калі прымяніма);
- эссэ пра мэту навучання (па-ангельску альбо на мове бахаса, максімум 500 словаў).
Спіс універсітэтаў, у якіх магчыма навучанне.
Даведацца падрабязнасці пра стыпендыю.
Падаць заяўку анлайн
Дэдлайн: 18 лютага 2018