З 18 па 23 лістапада Еўрапейскі моладзевы цэнтр у Будапешце (EYC Budapest) разам з сеткай DYPALL ладзіць вучэбную сесію па моладзевай палітыцы “Transferring practices of Democratic Youth Particiation“. Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя палітыкі, актывісты, лідары, даследчыкі моладзевага руху і тыя, хто працуе з сацыяльна ўразлівымі групамі моладзі.
Мэты праграмы:
- прасоўванне моладзевай палітыкі на мясцовым і рэгіянальным узроўнях;
- пашырэнне выпрацаваных паспяховых мясцовых і агульнаеўрапейскіх мадэляў моладзевага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў;
- узмацненне міжнародных сувязяў у галіне моладзевага супрацоўніцтва.
Умовы:
Для ўдзелу ў сесіі будуць абраныя 35 кандыдатаў. Перавага аддаецца кандыатам ва ўзросце да 30 гадоў. Для ўдзелу неабходна заплаціць камісію – 50 €. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і хачаванне ўдзельнікаў. Выдаткі на дарогу папярэдне ўзгадняюцца з арганізатарамі і кампенсуюцца.
Як падацца?
Для ўдзелу ў вучэбнай сесіі “Transferring practices of Democratic Youth Particiation” неабходна падаць заяўку тут да 27 кастрычніка.
Падрабязней пра вучэбную сесію “Transferring practices of Democratic Youth Particiation” – тут.