Жывая Бібліятэка запрашае на першую сустрэчу ў межах аўтарскага праекта Марыі Ляшкевіч “Шчырыя размовы пра мастацтва”.
Калі: 24 лютага 2018 года, 18:00.
Дзе: Мінск, музей З.І. Азгурат (вул. Азгура, 8).
“Шчырыя размовы” – праект, створаны для таго, каб наведвальнікі маглі паглядзець на мастацтва вачыма самых розных людзей, чыё жыццё так ці інакш звязана з гэтай сферай.
Героі першай сустрэчы – скульптар, фотамастак, музыка, мастацтвазнаўца і псіхолаг. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні.
Фармат
“Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі. Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 30 хвілін.
Кошт квітка – 6 BYN.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве таксама пажадана прайсці папярэднюю рэгістрацыю.