Анлайн-платформа Zvarot.by запрашае грамадзянскіх актывістаў і ўсіх жадаючых на навучанне ў Advocacy School.
У межах праграмы ўдзельнікі даведаюцца, як:
- агранізаваць паспяховую грамадзянскую кампанію;
- правільна аформіць афіцыйны калектыўны зварот у дзяржаўныя органы і дабіцца добрых рэзультатаў;
- удала працаваць з мэтавай аўдыторыяў, праціўнікамі і саюзнікамі;
- улічваць усе юрыдычнаыя нюансы пры прасоўванні кампаніі.
Эксперты Advocacy School – гэта актывісты найбольш паспяховых і крэатыўных кампаній Баларусі.
Арганізатары пачынаюць набор адразу ў дзве групы: кастрычнік і лістапад. Навучанне будзе праходзіць у фармаце трох аднаднеўных сесій.
Першая група – 8, 15 і 22 кастрычніка, 10:00 – 17:00. Другая група – 5, 12 і 19 лістапада.
У праграме:
Сесія 1: Што такое грамадзянская кампанія. Інструменты камапаніі. Планаванне (стратэгія) кампаніі;
Сесія 2: Правільна фармулюем пасланне да ўлад, бізнесу і грамадзян. Анлайн-петыцыі. Лабіраванне заканадаўчых ініцыятыў;
Сесія 3: Інфармацыйная кампанія. Піяр.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне.
Кандыдатам трэба запоўніць заяўку.
Дэдлайны падачы заявак: першая група – 29 верасня, другая група – 20 кастрычніка.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на zvarot.by@gmail.com.