Анлайн-платформа Zvarot.by запускае трэцюю школу для грамадскіх актывістаў і прадстаўніц грамадскіх ініцыятыў.
Мэта школы – навучыць удзельнікаў і ўдзельніц самастойна планаваць і ладзіць кампаніі ў абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях, выкарыстоўваючы прыдатныя інструменты і метады адвакатавання.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацый і палітычных партый, актывісты ініцыятыў і мясцовых супольнасцяў. Вітаюцца заяўкі ад тых, хто плануе ўдзельнічаць у праваабарончых кампаніях, а таксама ініцыяваць іх.
Школа складаецца з 4-х модуляў (24 акадэмічных гадзін).
- 1-ы модуль, 20 траўня 2017 г. Што такое публічная кампанія? Элементы кампаніі; як планаваць кампанію; стварэнне эфектыўнага адвокасі-плана.
- 2-іі 3-і модулі, 27-28 траўня 2017 г. Анлайн і афлайн прасоўванне кампаніі; Эфектыўнае выкарыстанне сацыяльных медыяў для публічных адносінаў з медыямі; стратэгія кампаніі; піяр афлайн: правядзенне міні-канферэнцый, круглых сталоў і абмеркаванняў; міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека і адвакатаванне.
- 4-і модуль, 3 чэрвеня 2017 г. Электронныя звароты ў дзяржаўных установах як частка публічнай кампаніі. Прававыя механізмы; сервісы электроннага звароту; досвед паспяховых кампаній з выкарыстаннем электронных зваротаў.
Каб прыняць удзел у навучанні, кандыдаты і кандыдаткі мусяць запоўніць заяўку да 17 траўня 2017 года.
Навучанне пройдзе ў Мінску. Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама пражыванне іншагародніх удзельнікаў (з 27 па 28 траўня).
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.