Школа эканомікі KEF чакае студэнтаў рэгіянальных ВНУ

Школа эканомікі KEF для студэнтаў рэгіянальных ВНУ праводзіцца Цэнтрам эканамічных даследаванняў BEROC і Даследчым цэнтрам ІПМ пры падтрымцы Бізнесшколы ІПМ з 11 па 22 сакавіка 2019 г. Мэта школы: палепшыць веды студэнтаў рэгіянальных ВНУ па эканоміцы, стварыць рэгіянальныя суполкі студэнтаў. якія цікавяцца эканомікай, паглыбіць разуменне эканомікі Беларусі сярод моладзі.

Студэнты Школы эканомікі KEF атрымаюць магчымасць праслухаць курсы па мікраэканоміцы, макраэканоміцы і эканаметрыка, а таксама палепшыць свае веды пра эканоміку Беларусі.

Спецыялізацыя ў эканоміцы не з’яўляецца ўмовай для прыёму ў школу. Вітаюцца заяўкі ад студэнтаў неэканамічных спецыяльнасцяў (асабліва студэнтаў матэматычных і фізічных факультэтаў).

Заняткі Школы эканомікі KEF будуць праходзіць па відэаканферэнцсувязі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі ў рэгіянальных офісах Бізнесшколы ІПМ з 11 па 22 сакавіка 2019 г., с 18:30 па 21:30 у будні. 23 сакавіка (у суботу) пройдзе групавое абмеркаванне ў Мінску. Праезд у Менск будзе аплочаны.

Умовы:

Студэнты, якія прайшлі ўсе курсы і паспяхова здалі фінальны экзамен, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні школы. Студэнтам, якія прайшлі конкурсны адбор, даецца стыпендыя, якая цалкам пакрывае кошт навучання пры ўмове наведвання не менш за 80% заняткаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучанне на старэйшым курсе (3-5) дзённай формы навучання ў рэгіянальным вышэйшай навучальнай установе Беларусі на момант падачы заяўкі;
  • валоданне ангельскай мовай для чытання навучальных матэрыялаў;
  • высокая паспяховасць (сярэдні бал не менш за 7,5).

Як падацца:

Для падачы заяўкі на ўдзел запоўніце форму па спасылцы.  Дэдлайн – 28 лютага 2019 г.

Больш інфармацыі пра Школу эканомікі KEF – тут.