Цэнтр гарадcкіх ініцыятыў абвяшчае пачатак новага сезону Школы гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца”.
Калі: 2018 год, двойчы на месяц, пяць месяцаў.
Дзе: Магілёў.
“Цяпліца” – гэта сэрыя сустрэч і лекцый, якія дапамогуць неабыякавым гараджанам стаць больш ініцыятыўнымі і актыўнымі ўдзельнікамі гарадскога жыцця, стаць рухавікамі падзей і працэсаў па паляпшэнні жыцця ў Магілёве і Магілёўскай вобласці.
Падчас курсу слухачы распрацуюць і рэалізуюць свае праекты па паляпшэнні гарадскога жыцця.
Каму будзе цікава: ўсім неабыякавым жыхарам Магілёўскай вобласці.
Дэдлайн падачы заяўкі – 29 лістапада 2017 года.
Удзельнікі і ўдзельніцы будуць адабраны арганізатарамі на конкурснай аснове. Удзел у Школе бясплатны.
З дадатковымі пытаннямі можна звярнуць на эл. адрас: cgimogilev@gmail.com.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.