Школа маладога пісьменніка – нефармальны адукацыйны праект пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, – у чарговы раз запрашае маладых паўналетніх пісьменнікаў, паэтаў і перакладчыкаўна на курс. Заняткі пачынаюцца ў кастрычніку 2018 года і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Праца ідзе ў групах па 15-20 чалавек у фармаце практычных заняткаў, лекцый і майстар-класаў.
Фінансавыя ўмовы:
Навучанне ў Школе бясплатнае.
Як падацца:
Каб прайсці навучанне ў Школе, неабходна да 21 верасня даслаць заяўку на адрас shkola.pismennika@gmail.com. Заяўка ўкоючае:
- уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
- матывацыйны ліст;
- спіс кніг, пісьменнікаў або пісьменніц, якія на вас паўплывалі найбольш.
Падрабязней пра ўдзел у Школе малаога пісьменніка можна даведацца тут і тут.